Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.22

Тыдзень беларускай мовы

         Тыдзень роднай мовы прайшоў у нашай школе пад дэвізам “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Тыдзень доўжыўся з 19.09.па 23.09.2022 г. па загадзя зацверджаным плане.

       Тыдзень пачаўся адзіным рэспубліканскім дыктантам, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.

       Першы дзень пачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па – беларуску”. На перапынках вучні і настаўнікі стараліся гаварыць па-беларуску. Для гэтага ў школе, у сталоўцы былі размешчаны беларускія словы-падказкі. У гэты ж дзень у бібліятэцы была аформлена выстава “Сэрцам роднага слова краніся”. Вучняў зацікавілі такія выданні, як “Беларуская лялька”, “Слуцкія паясы”, “Этнаграфічная спадчына”.

         Вучні 7-11 –х класаў у аўторак прынялі ўдзел у састаўленні інтэрактыўнага воблака “Маё любімае слова па-беларуску”.

       З мэтай выхавання любові да беларускіх песень быў праведзены марафон “Мова родная – мова модная”. Вучні вельмі здзіўлены былі тым, што ёсць такія прыгожыя сучасныя хіты на беларускай мове. Нават згадзіліся, што беларуская мова па праву займае другое месца ў свеце па мілагучнасці.

       А чацвер, наогул, здзівіў сваёй насычанасцю мерапрыемстваў. Настаўнікі пачатковых класаў гулялі ў беларускія гульні “Заінька”, Грушка”. Настаўнікі не абышліся толькі завучваннем слоў, а зрабілі ўсё , каб дзеці атрымалі задавальненне ад робленага. І ў іх гэта атрымалася.

       У гэты ж дзень з вучнямі 9-11 класаў была праведзена квэст –гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”. Былі арганізаваны такія прыпынкі, як “Беларускія святы і абрады”, “Загадкі”, “Фразеалагізмы ў малюнках”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Этнаграфічны”. Каманда “Шкаляры” і каманда “Дружбакі” набралі аднолькавую колькасць балаў. І ў абедзвюх каманд узніклі цяжкасці на прыпынках “Беларускія святы і абрады” і “Этнаграфічны”.

       Таксама быў праведзены чэлендж “Мова краіны маёй”. З вучнямі 7- га класа чыталі вершы “Родная мова”, “Люблю цябе, Белая Русь”.

       Завяршыўся Тыдзень роднай мовы акцыяй “Чытаем Максіма Танка разам”. Мэта акцыі – ушанаваць памяць паэта, які шмат зрабіў для ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Бо сама творчасць яго падзелена на давераснёўскі перыяд і паслявераснёўскі, бо слова кожнага паэта шмат значыць для народа. А 17 верасня 2022 г. споўнілася б 110 –гадоў з дня нараджэння Максім Танка. Вучням дазвалялася чытаць вершы як на памяць, так і карыстацца падказкамі. Прынялі ўдзел у чытаннях і пачатковыя класы, якія і тут не абышліся без імпрэзы.

       Усе мерапрыемствы прынеслі асалоду як маленькім, так і старэйшым вучням.

Раздзелы сайта